10 крокаў да зялёнай Беларусі

Сёння наш свет становицца ўсё больш залежным ад экалагічных пытанняў, і Беларусь не выключэнне. Проблемы празмернага  выкарыстання рэсурсаў, забруджвання асяроддзя і змены клімату патрабуюць смелых рашэнняў і ўсеабдымнай палітыкі. 

Падрыхтоўка Концэпцыі зялёнай эканомікі і прапановаў рэформ для Беларусі ў рамках праекта CASE – гэта спроба зрабіць крок у бок будучыні, заснаванай на эколагічна чыстых тэхналогіях і ўстойлівым развіцці.

Зялёная эканоміка Беларусі

Зялёная эканоміка – гэта спосаб эканомічнага развіцця, пры якім мы захоўваем нашу планету, зменьшаем выкіды парніковых газаў і рацыянальна выкарыстоўваем рэсурсы. Мы намагаемся забяспечыць дабрабыт людей і ўстойлівае развіццё без шкоды навакольнаму асяроддзю, а не ставім эканомічны рост на першае месца. 

Зялёная эканоміка будуецца на прынцыпах эфектыўнасці і дастатковасці, выкарыстання найлепшых даступных тэхналогій, дабрабыту грамадзян, добрага кіравання і клопату аб здаровай планеце. 

Для больш устойлівага развіцця мы павінны зменьшыць выкіды СО2, развіваць узнаўляльную энергетыку і зялёную прамысловасць, перапрацоўваць адходы, выкарыстоўваць чысты транспарт, вярнуць прыроду не толькі ў запаведнікі, але і ў вёску і гарады. 

Зяленая эканоміка дае магчымасць Беларусі стать энергетычна незалежнай, развіваць эканоміку, ствараць новыя працоўныя месцы, быць прывабнай да інвестараў, развіваць міжнародны гандаль і заняць годнае месца ў еўрапейскай сямьі народаў. 

Кліматычная палітыка

Еўрапейскі зялёны курс з 2019 года з’яўляецца вядучай палітыкай ЕС. Нашы суседзі не толькі развіваюць зялёную эканоміку, але і ўплываюць на гандаль з Беларуссю: на еўрапейскі рынак не дапускаюцца неэкалагічныя тавары, уводзяцца зборы за “карбонавы след” прадукцыі.

Адсутнасць кліматычнай палітыкі ў Беларусі і падтрымка неэкалагічных праектаў павялічваюць тэхналагічнае адставанне і наносяць шкоду прыродзе і дабрабыту грамадзян.

Скарачэнне выкідаў дапаможа дасягнуць энерганезалежнасці, развіваць тэхналогіі, зменшыць адток фінансаў за мяжу і інвесціраваць іх ва ўласную эканоміку.

Прыярытэты: 

  • Павысіць амбіцый па зніжэнні выкідаў да 2030 і 2050 гг.
  • Стварыць Нацыянальнцю сістэму гандлю квотамі на выкіды
  • Спрыяць развіццю зялёнай эканомікі

Падрабязней: PDF_BEL     PDF_ENG      PDF_RUS

Энергетычная бяспека Беларусі

Эканамічная мадэль Беларусі, заснаваная на танных энерганосьбітах з Расіі, прывяла да негатыўных наступстваў для эканомікі і краіны: тэхналагічная адсталасць, крытычная залежнасць ад Расіі, умяшанне ва ўнутраную і знешнюю палітыку. 

Для энергетычнай бяспекі важна змяніць энергетычны баланс, знізіўшы спажыванне газу, за кошт эканоміі, цеплаізаляцыі будынкаў, сучасных тэхналогій ацяплення. Каб стаць больш незалежнымі ад расейскага газу, трэба заключыць доўгатэрміновыя кантракты з рознымі пастаўшчыкамі, арганізаваць транзіт праз Літву і Польшчу, інвеставаць у тэрмінал ЗПГ на Балтыцы, развіваць узнаўляльныя крыніцы энергіі – сонца, вецер, біягаз. 

Прыярытэты:

  • Скараціць агульнае спажыванне газу
  • Дыверсіфікаваць крыніцы паставак энерганосьбітаў 
  • Замясціць газ іншымі крыніцамі энергіі, перш за ўсё аднаўляльнымі.

Падрабязней: PDF_BEL     PDF_ENG      PDF_RUS

Узнаўляльная энергетыка

Нізкія цэны на газ тармозяць развіццё аднаўляльных крыніц энергіі, якія вырабляюць усяго 3,4% электрычнасці. З-за БелАЭС фактычна ўведзены мараторый на будаўніцтва ветравых, сонечных і біягазавых электрастанцый. 

Беларускія і міжнародныя эксперты сцвярджаюць, што можна замясціць палову выкарыстоўванага для ацяплення газу за кошт біягазу, біямасы, узнаўляльных крыніц энергіі і прамысловага цяпла.

Насуперак забабонам, сонечную і ветравую энергетыку можна паспяхова развіваць на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Прыярытэты:

  • Стварыць аптовы і раздробны рынак электраэнергіі
  • Развіваць энергетычную інфраструктуру
  • Павялічыць магутнасці ўзнаўляльных крыніц энергіі

Падрабязней: PDF_BEL     PDF_ENG      PDF_RUS

Зялёная прамысловасць

У Беларусі, як еўрапейскай краіны, няма іншага шляху развіцця, як трансфармацыя існуючай прамысловай вытворчасці на прынцыпах экалагічнасці, інавацыйнасці і энергаэфектыўнасці. 

У краіны ёсць патэнцыял для пераходу да больш экалагічнай вытворчасці: выкарыстанне газу замест вугалю, сучасныя нафтаперапрацоўчы комплекс і хімічная прамысловасць, вялікі патэнцыял для развіцця зялёнай энергетыкі, адукаванае насельніцтва, развіты бізнес і IT галіна.

Прыярытэты:

  • Дэкарбанізаваць энергаёмістыя галіны
  • Развіваць цыркулярную эканоміку
  • Укараняць чыстыя тэхналогіі

Падрабязней: PDF_BEL     PDF_ENG      PDF_RUS

Кіраванне адходамі

У Беларусі каля 70% усіх адходаў не перапрацоўваецца і адпраўляецца на палігоны, якія выкідаюць небяспечны метан, атручваюць глебу і грунавыя воды. Пры гэтым адходы могуць стаць другаснай сыравінай для прамысловасці або выкарыстоўвацца для вытворчасці энергіі.

Кіраванне адходамі павінна стаць часткай стратэгіі развіцця цыркулярнай эканомікі, заснаванай на кругавым выкарыстанні рэсурсаў і мінімізацыі адходаў за кошт эка-дызайну, прыцягнення ў вытворчасць другасных рэсурсаў і пабочных прадуктаў вытворчасці.

Прыярытэты:

  • Увядзенне абавязковага сартавання і перапрацоўкі адходаў
  • Развіццё цыркулярных бізнес-мадэляў
  • Сістэма кіравання адходамі: Reduce. Reuse. Recycle

Падрабязней: PDF_BEL     PDF_ENG      PDF_RUS

Устойлівая мабільнасць

Выкіды транспарту сталі галоўнай крыніцай забруджвання паветра ў гарадах. Клопат аб здароўі грамадзян і адпаведнасць еўрапейскім экалагічным стандартам для ўмацавання эканамічнага супрацоўніцтва патрабуюць развіцця экалагічна чыстага транспарта.

Канцэпцыя ўстойлівай мабільнасці ставіць напершае месца патрэбы чалавека і аб’ядноўвае ў цэласную сістэму розныя віды транспарта, інфраструктуру, разумную сістэму кіравання. У сучасным свеце пачынае дамінаваць падыход “мабільнасць як паслуга”, у адпаведнасці з якой, чалавеку важна не валодаць аўтамабілем, а магчымасць хутка і зручна даехаць у любую кропку.

Прыярытэты:

  • ​​Ствараць устойлівую мабільнасць
  • Развіваць экалагічны транспарт і палівы
  • Укараняць інавацыі ў сферы транспарту

Падрабязней: PDF_BEL     PDF_ENG      PDF_RUS

Сельская гаспадарка

З-за неэфектыўнай сістэмы кіравання ў краіне не развіваецца фермерства, а буйныя сельскагаспадарчыя комплексы сталі магутнымі забруджвальнікамі навакольнага асяроддзя. Пад пагрозай апустыньвання знаходзіцца амаль пятая частка сельскагаспадарчых земляў Беларусі.

Беларусі неабходна развіваць арганічнае земляробства і ўкараняць больш экалагічныя метады ў сельскай гаспадарцы. Прыватная ўласнасць на зямлю і роўны доступ да фінансавання і рынкаў збыту дасць магчымасць фермерам інвесціраваць у вытворчасць, тэхніку, новыя метады гаспадарання.

Прыярытэты: 

  • Падтрымліваць арганічнае земляробства і жывёлагадоўлю
  • Экалягізаваць сельскую гаспадарку
  • Вырабляць біягаз і ўгнаенні з адходаў

Падрабязней: PDF_BEL     PDF_ENG      PDF_RUS

Захаванне біяразнастайнасці

Мы звыклі лічыць Беларусь “зялёнымі лёгкімі Еўропы”, краінай азёр і лясоў. Аднак без належнай абароны біяразнастайнасці дэградуюць экасістэмы, мясцовыя гатункі сельскагаспадарчых раслін і парод жывёл знаходзяцца ў крытычным стане, паскараецца пранікненне інвазіўных відаў. Біяразнастайнасць забяспечвае каштоўныя экасістэмныя паслугі – апыленне раслін, ачыстку вады і паветра, рэгуляванне клімату. 

​Беларусі патрэбен комплексны план па ахове і аднаўленні біяразнастайнасці і ландшафтаў, які ўлічвае інтарэсы сельскай гаспадаркі, прамысловасці, энергетыкі, мясцовых супольнасцяў і адаптацыю да кліматычных змен.

Прыярытэты:

  • Развіваць сетку прыродаахоўных тэрыторый
  • Вярнуць прыроду ў гарады і сельскую мясцовасць
  • Развіваць міжнароднае супрацоўніцтва, далучыцца да Trans-European Nature Network

Падрабязней: PDF_BEL     PDF_ENG      PDF_RUS

Зялёныя гарады

Беларусь – краіна з высокім узроўнем урбанізацыі, у 115 гарадах пражывае больш за 78% насельніцтва краіны. Рост канкурэнцыі паміж гарадамі за прыцягненне чалавечых рэсурсаў і інвестыцый ставіць перад імі мноства складаных задач па забеспячэнні высокай якасці жыцця і інфраструктуры, і адначасоваму зніжэнню ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Зялёныя гарады за кошт зялёных тэхналогій і перадавых падыходаў да кіравання горада забяспечваюць сваю ўстойлівасць, эфектыўнасць інфраструктуры і павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян. Палітыка гарадскога развіцця павінна грунтавацца на прынцыпах зялёнага горада, распрацоўвацца і рэалізоўвацца сумесна шырокім колам зацікаўленых бакоў.

Прыярытэты: 

  • Развіваць патэнцыял гарадоў
  • Пашыраць сетку зялёных гарадоў Беларусі
  • Інвеставаць у зялёную інфраструктуру: аднаўляльную энергетыку, устойлівую мабільнасць, рэсурсаэфектыўнасць, адаптацыю да змен клімату

Падрабязней: PDF_BEL     PDF_ENG      PDF_RUS

Зялёнае фінансаванне

Развіццё зялёнай эканомікі патрабуе значных інвестыцый у новыя тэхналогіі і сектары, якія стануць асновай будучага эканамічнага росту. Для фінансавання зялёнай трансфармацыі неабходна комплексная праграма для перанакіравання інвестыцый на развіццё зялёнай эканомікі і зялёная таксанамія.

Абавязковымі ўмовамі развіцця зялёнага фінансавання ў Беларусі з’яўляецца станаўленне ўстойлівай эканомікі, паляпшэнне іміджу Беларусі на міжнароднай арэне, стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату і развіццё міжнароднага супрацоўніцтва.

Прыярытэты:

  • Стварыць нарматыўную і метадалагічную базу
  • Развіваць зялёныя фінансавыя механізмы
  • Развіваць інвестыцыйны рынак

Падрабязней: PDF_BEL     PDF_ENG      PDF_RUS